Усе навіны

Cуд абавязаў Алвеса выплаціць 150 тысяч еўра кампенсацыі ахвяры згвалтавання, таксама яму забаронена набліжацца да яе на працягу 9,5 гадоў

22 лютага, 13:19

22 лютага былы футбаліст «Барселоны» і зборнай Бразіліі Дані Алвес быў прысуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за згвалтаванне дзяўчыны ў начным клубе Sutton у Барселоне ў снежні 2022-га.

Па інфармацыі Mundo Deportivo, апроч 4,5 гадоў турэмнага тэрміна, бразілец таксама прысуджаны да 5 гадоў зняволення ўмоўна.

Алвес павінен будзе выплаціць пацярпелай 150 тысяч эўра і аплаціць судовыя выдаткі. Яму забаронена набліжацца да ахвяры на працягу 9,5 гады.

Суд, які вынес прысуд экс-футбалісту, палічыў даказаным факт нязгоды ахвяры на сэкс і факт згвалтавання.

«Згода не толькі можа быць адклікана ў любы час, але таксама патрэбна для кожнай з разнавіднасцяў сэксуальнага кантакту. Няма ніякіх доказаў, што заяўніца дала сваю згоду, прынамсі, у ступені вагінальнага пранікнення», – сказана ў пастанове суда.