Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Хацеў бы атрымаць досвед працы трэнерам на чэмпіянаце свету»

22 лютага, 20:10
1

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла распавёў, што хацеў бы паспець зрабіць да завяршэння кар'еры.

«Нацыянальная зборная. Я б хацеў падрыхтаваць зборную да чэмпіянату свету ці Еўропы.

Ня ведаю, хто захоча са мной папрацаваць. Каб працаваць у зборнай, ты павінен быць ёй патрэбен, як і ў клубе.

Я ніколі не думаў пра гэта (перамогу на ЧС – заўв.). Калі я пачынаў, я не думаў пра тое, каб выйграць нейкі чэмпіянат ці Лігу чэмпіёнаў. Я думаў: «У мяне ёсць праца? Добра».

Я б хацеў атрымаць досвед чэмпіянату Еўропы, свету, Кубка Амерыкі. Каб гэта ні было. Я хацеў бы гэтага.

Не ведаю, калі гэта здарыцца. Праз пяць гадоў, дзесяць, пятнаццаць, але я хацеў бы атрымаць досвед працы трэнерам на чэмпіянаце свету», – сказаў Гвардыёла ў інтэрв'ю ESPN.