Усе навіны

Іван Біёнчык: «Хто прымае ўсе патрабаванні трэнерскага штаба, будзе складаць касцяк «Славіі», а хто думае інакш – нам не па дарозе»

25 лютага, 10:15
1

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык распавёў, як ён рэагуе на выказванні былых гульцоў клуба і Андрэя Панюкова ў прыватнасці.

– Як Вы рэагуеце на настойлівую таксічнасць некаторых былых гульцоў?

– Паверце, ніяк. Адзінае, пасля нейкіх чарговых укідаў я дакладна разумею, што ўсе рашэнні, якія прымаліся, былі правільнымі. Мы фарміруем каманду, якая будзе працаваць як адзіны арганізм, падбіраем футбалістаў з пэўнымі гульнявымі і асобаснымі якасцямі. Тыя хлопцы, якія ўпарта працуюць, прымаюць і разумеюць усе патрабаванні трэнерскага штаба, не наракаюць і не ныюць, паводзяць сябе па-мужчынску, і будуць складаць касцяк каманды. З тымі, хто думае інакш, нам не па дарозе. Каманда павінна рухацца наперад. Для гэтага мы ўсе тут і сабраліся, – сказаў Біёнчык.