Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «У прынцыпе, «Дынама» і цяпер не адмовіліся б ад футбаліста ўзроўню Грамыкі»

25 лютага, 16:28

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка распавёў пра магчымыя пераходы Данііла Зорына і Валерыя Грамыкі ў сталічны клуб.

– Пракаментуеце слых аб магчымым вяртанні ў «Дынам» Зорына?

– Мы былі б не супраць, каб Зорын быў у нашай камандзе. Аднак кожны адрэзак у жыцці каманды або футбаліста не праходзіць бясследна. Мы нейкім чынам дапамаглі Зорыну праявіць сябе ў нашай камандзе, а ён нам дапамог летась. Натуральна, нейкі штуршок мы яму далі, таму ён, напэўна, заслужыў, каб на яго ў маскоўскім «Спартаку» глядзелі цяпер іншымі вачыма.

У мяне ёсць інфармацыя, што на яго сапраўды разлічваюць. Таму мы не маем ілюзій наконт таго, што Зорын у нас апынецца. Жадаю яму поспеху, каб у яго ў «Спартаку» ўсё атрымалася.

– Была таксама інфармацыя, што ў «Дынама» можа апынуцца Валерый Грамыка?

– Мы цікавіліся Валерыем і летась. У прынцыпе, мы і цяпер не адмовіліся б ад футбаліста такога ўзроўню. Але пакуль гэта толькі на ўзроўні чутак. Ведаю, што кантракт з маскоўскім «Тарпеда» ў яго разарваны, і ён трэніруецца індывідуальна. Аднак рашэння адносна яго пераходу ў «Дынама» няма, і нават ніякі перамоўны працэс цяпер не ідзе, – сказаў Скрыпчанка.