Усе навіны

Мікалай Шарснёў: «Лёсаваннем мы хацелі паказаць, з якім акцэнтам пройдзе ЧБ – 80 гадоў вызваленню Беларусі»

26 лютага, 16:43
5

Старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў пракаментаваў лёсаванне вышэйшай лігі-2024, якое прайшло 26 лютага.

– Для мяне самае галоўнае тое, што лёсаванне адбылося. Рады, што ў ім прынялі ўдзел 16 каманд. У нас будзе паўнавартасны чэмпіянат, што не можа не цешыць. А хто на каго патрапіў… Думаю, гэта больш хвалюе кіраўнікоў клубаў і галоўных трэнераў. Пачатак пакладзены.

Таксама мы хацелі паказаць, з якім акцэнтам будзе праходзіць чэмпіянат. 80 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецкай «чумы». Гэта павінна быць чырвонай лініяй у нашым разуменні і свядомасці. 80 гадоў мы жывем пад мірным небам. І лёсаванне – першая акцыя. Але, канешне, не апошняя. У гэтым годзе мы паслядоўна будзем праводзіць такую працу па ўсёй Беларусі.

– Менавіта таму для лёсавання быў выбраны музей Вялікай Айчыннай вайны?

– Так, менавіта таму.

– Сёння ў лёсаванні ўдзельнічаў галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос. Летась у гэтай працэдуры браў удзел Георгій Кандрацьеў. Новая традыцыя?

– Магчыма, у яе гэта і перарасце. Шчыра кажучы, запрашэнне Карласа атрымалася спантанным. Але ў гэтым сезоне гэта выглядае заслужана і годна, таму што наша зборная выступіла дастаткова нядрэнна. Таму галоўны трэнер заслужыў, каб паўдзельнічаць у лёсаванні. Такім чынам мы яго вылучылі са звычайнай футбольнай супольнасці, – сказаў Шарстнёў.

Паказаць яшчэ 5