Усе навіны

Андрэй Залескі: «Вядзецца вялікая праца для таго, каб палепшыць вынікі «Славіі»

27 лютага, 08:01

Абаронца «Славіі» Андрэй Залескі падзяліўся чаканнямі ад новага сезона. У мінулым сезоне каманда фінішавала 7-й.

– Ці рэальна «Славіі» у гэтым сезоне перасягнуць дасягненне мінулага сезона? Наколькі зараз каманда гатова да старту?

– Вядзецца вялікая праца для таго, каб палепшыць вынікі мінулага года. Але як у нас гэта атрымаецца, пакажа чэмпіянат, пакажа час, пакажуць гульні.

– Па вашых адчуваннях, гэты склад, які падбіраецца ў гэтым сезоне, будзе мацнейшы за леташні?

– Зноў не хочацца рабіць нейкіх галаслоўных заяў – будзе мацней, не будзе. Усе хлопцы, якія былі ў нас летась, яны перайшлі ў дастаткова якасныя клубы, таму я думаю, што гэта таксама паказчык працы.

Плюс зараз таксама падбіраецца дастаткова нядрэнны калектыў, але крыху ёсць пытанне зараз па траўмах. Гэта крыху нам неяк перашкаджае ў плане падрыхтоўкі.

Але так па футбалістах, па ўсім, я спадзяюся, што ў нас дастаткова добры баяздольны калектыў і сезон, спадзяюся, будзе ўдалы для нашай каманды, – сказаў Залескі.