Усе навіны

Экс-капітан маскоўскага «Дынама» Зыкаў: «У Байдачнага гонару шмат. Захацеў у Мiнск? Няхай коціцца куды хоча»

27 лютага, 13:12

Экс-капітан маскоўскага «Дынама» Валерый Зыкаў узгадаў пра былога партнёра па камандзе, экс-трэнера зборнай Беларусі Анатоля Байдачнага.

Байдачны быў адлічаны з маскоўскай каманды ў 1974 годзе пасля п'янай сваркі з начальнікам каманды Львом Яшыным.

– Яшчэ гучная гісторыя была ў тым «Дынама» – адлічэнне юнага Анатоля Байдачнага.

– Мне неяк напляваць было – ёсць Байдачны ў камандзе, не… Захацеў у Мiнск? Няхай коціцца куды хоча! Ды ў нас поўна гульцоў на гэтае месца. І Эштрэкаў, і іншыя.

– Вы прабачце, 18-гадовы Байдачны гуляў у асноўным складзе зборнай СССР у фінале чэмпіянату Еўропы-1972.

– Форвард нядрэнны, гэта праўда. Хуткасць, фінты, добры ўдар з левай. Але гонару зашмат.

– Мог стаць зоркай?

– Да зоркі яму далёка было, – сказаў Зыкаў.