Усе навіны

«Рэал» даў згоду на просьбу Мбапэ падпісаць яго 17-гадовага брата Этана (El Chiringuito TV)

27 лютага, 13:44

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ і яго сям'я папрасілі «Рэал» разам з ім падпісаць і яго брата Этана, паведамляе RMC Sport са спасылкай на El Chiringuito TV.

Адзначаецца, што мадрыдскі клуб пагадзіўся на такія ўмовы.

«Мбапэ прыйдзе не адзін. Папярэдні кантракт быў падпісаны два тыдні таму, але сямʼя футбаліста зрабіла прапанову «Рэалу» у апошнія дні.

Гэта дададзеная да папярэдняга кантракту тэма, якая не ставіць яго пад сумнеў. Сямʼя Мбапэ і сам футбаліст некалькі дзён таму папрасілі «Рэал» таксама прыцягнуць ягонага брата Этана. «Рэал» падумаў над гэтым і адказаў «так», – сказаў журналіст іспанскага шоу Эдуарда Інда.

17-гадовы Этан Мбапэ згуляў 1 хвіліну за «ПСЖ» у Лізе 1 і 39 у Кубку Францыі. Падрабязная статыстыка тут.

Раней паведамлялася, што Кіліян Мбапэ стане гульцом «Рэала» летам.