Усе навіны

Аляксей Мяркулаў: «Галоўныя задачы «Энергетыка-БДУ» – выхаванне футбалістаў і выхаванне ў іх духу пераможцаў»

27 лютага, 17:59

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Меркулаў распавёў пра мэты і планы каманды на сезон.

– Каманда правяла знясільваючы сезон і скончыла выступ у вышэйшай лізе практычна пазней за ўсіх. Тым не менш, вы вельмі рана выйшлі ў трэніровачны працэс. Наколькі футбалістам хапіла часу, каб перазагрузіцца ад футбола?

– Ну гэта адна з традыцый «Энергетыка-БДУ» – рана пачынаць перадсезонку. Зыходзім з таго, што вельмі шмат маладых футбалістаў, таму іх працэс навучання мусіць быць бесперапынным. Мы лічым, што 10 дзён адпачынку для маладых гульцоў цалкам дастаткова, таму і такі ранні пачатак перадсезонкі.

– Якія мэты ставяцца перад камандай? Ці ёсць мэта ў што б там ні стала хутчэй вярнуцца ў элітны дывізіён?

– Мэта любой спартыўнай дзейнасці – гэта дасягненне максімальнага выніку. Але ў нас ёсць апроч гэтага пэўныя спадарожныя задачы. Галоўная з іх – гэта выхаванне футбалістаў і выхаванне ў іх духу пераможцаў. Гэта, мусіць, галоўныя задачы, якія мы пераследуем. Калі па выніках сезона мы будзем адпавядаць узроўню вышэйшай лігі, то мы выйдзем у вышэйшую лігу, гэта адбудзецца само сабой.

– За кошт чаго будзе ўзмацняцца «Энергетык», акрамя ўнутраных рэсурсаў?

– У прынцыпе, традыцыйна «Энергетык» адшуквае са сваіх рэсурсаў. У нас дастаткова добра працуе дзіцяча-юнацкая школа. Таму найперш разглядаем сваіх выхаванцаў. Ну і калі з'яўляецца хтосьці з маладых, перспектыўных футбалістаў, адпавядаючыя майстэрству і блізкія па духу нашай камандзе, натуральна, мы не адмаўляемся ад такога гульца, – сказаў Меркулаў.