Усе навіны

Юрген Клоп: «У Гравенберха пашкоджанне звязкаў, магло быць горш»

27 лютага, 17:21

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп распавёў аб траўміраваных гульцах каманды перад матчам 1/8 фіналу Кубка Англіі з «Саўтгемптанам», які пройдзе 28 лютага.

«Раян Гравенберх недаступны. Гэта пашкоджанне звязкаў. Магло быць горш, але і так гэта дастаткова дрэнна, каб ён прапусціў гэтую і наступную гульні.

Нам патрэбны цуды для некалькіх гульцоў, я не хачу, каб яны прапускалі зашмат. Але гэта так. Многія гульцы недаступныя, як і на фінал Кубка англійскай лігі», – сказаў Клоп.

Гравенберх у сезоне 2023/24 забіў 3 галы і зрабіў 2 асістам у 31 матчы за «Ліверпуль».