Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Гарачнасць – мой мінус, пра які я ведаю»

28 лютага, 14:42

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў расказаў пра ўзаемаадносіны з гульцамі.

– Заўзятары і спецыялісты адзначаюць, што часам вы даволі жорстка ўмееце паставіць гульца на месца падчас гульні. Гэта ваш стыль кіравання камандай?

– Перш за ўсё, мінулы год для многіх нашых футбалістаў, асабліва маладых, быў звязаны з адаптацыяй у якасці гульцоў асновы. Большасць з іх былі дублёрамі, а некаторыя ўвогуле збіраліся заканчваць кар'еру. У сілу таго, што сам быў першы год у якасці галоўнага трэнера мне вельмі хацелася, каб усё было ідэальна. Адсюль гарачнасць – мой мінус, аб якім я ведаю. Але і хлопцаў часам трэба было ставіць на месца і прымушаць працаваць.

– Больш за ўсё, як здавалася, даставалася ад вас форварду Карэну Варданяну. Метад спрацаваў?

– Мусіць, так. Калі ўзгадаць ягоную статыстыку ў пачатку чэмпіянату і потым. Хлопец пачаў забіваць і больш якасна працаваць у абароне.

– Размова аб нападаючых зайшла не выпадкова. Не сакрэт, што ў нашым чэмпіянаце наяўнасць забіўнога форварда гэта вялікі заклад для будучага поспеху. Што ў нас з гэтай лініяй?

– Вы маеце рацыю. Уся праца, якая завязана ад пачатку нападу, нацэлена на адно – скрыжаванне мячом лініі непрыяцельскіх варот. Нашы нападаючыя крыху розныя па стылі. У Карэна Варданяна 100 працэнтаў развіта пачуццё гола. Руслану Тэвераву ўласціва дасягненне мэты праз вялікі аб'ём працы і напорыстасць. Мы верым у хлопцаў і ў тое, што яны сваімі поспехамі павядуць за сабой каманду, – сказаў Паўлаў.