Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Чагосьці класнага і крутога ў белфутболе чакаць не варта, асобы ў няволі не вельмі і з'яўляюцца»

28 лютага, 20:04

Беларускі журналіст Аляксандр Івулін выказаў сваё меркаванне пра бягучае становішча спраў у беларускім футболе.

– Ці зможа беларускі футбол пры такой дыктатуры існаваць і далей?

– У любым выпадку. Вось было лёсаванне чэмпіянату Беларусі, і яго праводзілі ў музеі ВАВ. Гэта значыць, зараз усё будзе прысвячацца да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Там усё настолькі ідэалогіяй прасякнута.

Праводзіць спаборніцтвы будуць. Але чагосьці там класнага і крутога чакаць не варта, нейкіх асоб. Я таксама не вельмі ў гэта веру, таму што асобы ў няволі не вельмі і з'яўляюцца.

Гісторыя паказальная. Зараз у чэмпіянаце Беларусі практычна ўсе клубы хадзілі па разнарадцы «галасаваць» датэрмінова. І па целеку паказвалі сюжэты, што яны прыходзяць датэрмінова, таму што ў іх там у нядзелю гульні. А мы паглядзелі, праверылі – у кагосьці ў пятніцу гульня, у кагосьці ў суботу. Гэта значыць, у нядзелю наогул – ідзі, не хачу, – распавёў Івулін.