Усе навіны

Прадстаўнікі Стэрлінга не вялі перамовы з «Аль-Хілалем»

28 лютага, 22:02

Вінгер «Чэлсі» Рахім Стэрлінг не плануе пакідаць клуб.

Як паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана, прадстаўнікі футбаліста не вялі перамовы з «Аль-Хілалем» наконт пераходу гульца.

Па словах прадстаўнікоў Рахіма, ён як ніколі адданы праекту «Чэлсі».

Нагадаем, Стэрлінг выступае за лонданскі клуб з ліпеня 2022 года пасля пераходу з «Манчэстэр Сіці» за 56 млн еўра. Яго кантракт з клубам разлічаны да лета 2027-га.

У гэтым сезоне Рахім вызначыўся 8 галамі і 5 асістамі ў 32 матчах за «Чэлсі».