Усе навіны

1 і 4 сакавіка дзявочая зборная Беларусі WU-17 правядзе таварыскія матчы з брэсцкім «Дынама»

29 лютага, 08:38

Зборная Беларусі сярод дзяўчын да 17 гадоў гэтымі днямі працуе на вучэбна-трэніровачным зборы ва ўмовах Тэхнічнага цэнтра зборных каманд АБФФ.

Кэмпам з 26 лютага па 9 сакавіка каманда Марыны Ліс завяршае падрыхтоўку да выступлення ў другім раундзе чэмпіянату Еўропы сезона-2023/24.

1 і 4 сакавіка жаночая зборная U17 сустрэнецца з брэсцкім «Дынама» для правядзення кантрольных матчаў.

З 11 па 17 сакавіка зборная будзе змагацца за вяртанне ў лігу «А» наступнага розыгрышу ЧЕ з аднагодкамі з Андоры, Літвы і Чарнагорыі (гаспадыня міні-турніру).