Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Я надзвычайна закаханы ў талент Адэолы»

29 лютага, 09:10

Журналіст і каментатар Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем пра падпісанне Адэолы.

«З майго пункту гледжання, Адэола зараз будзе галоўным прэтэндэнтам на тое, каб стаць адкрыццём і прымай надыходзячага футбольнага сезона. Я надзвычайна закаханы ў талент Адэолы, як ён гуляў за Гомель, тое, што я бачыў, якія ў яго дадзеныя, які ў яго функцыянал і ўвогуле які ў яго патэнцыял – мне хацелася, каб у яго атрымалася.

Ён абраў менскае «Дынама» – гэта гульня ў моцнай камандзе ў рамках чэмпіянату, гэта, у выніку, за адзін сезон можна прыстойна сябе разкачаць. Мне хочацца, каб такі патэнцыял развіваўся ў футбалістаў», – сказаў Хадасевіч.