Усе навіны

Дэ Бруйнэ ўваходзіць у пяцёрку найлепшых асістэнтаў топ-5 ліг у сезоне, згуляўшы ўсяго 12 матчаў

29 лютага, 19:50

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйнэ ўжо зрабіў 12 асістаў у сезоне 2023/24.

Па гэтым паказчыку ён уваходзіць у топ-5 гульцоў топ-5 ліг Еўропы.

Больш галявых перадач у бягучай кампаніі ў топ-5 лігах аддалі толькі Фларыян Вірц з «Баера» (17), Букая Сака з «Арсенала» і Паскаль Грос з «Брайтана» (абодва – па 13).

Таксама 12 рэзультатыўных пасаў у Лероя Санэ з «Баварыі».

Аднак Вірц правёў 31 матч у цяперашнім сезоне, Сака – 34, Грос – 32, Санэ – 33, а дэ Бруйне толькі 12 (6 у стартавым складзе).

Падрабязная статыстыка гульца тут.