Усе навіны

Максiм Скавыш: «Цяпер у Беларусi не кожная каманда можа сабе пабудаваць базу ці нават зрабіць рамонт»

1 сакавіка, 09:15

Гулец «Тарпеда-БелАЗ» Максім Скавыш падзяліўся меркаваннем пра змены ў клубе.

– Вы пакінулі «Тарпеда-БелАЗ» у канцы 2017 года гэта значыць не былі ў Жодзіна шэсць сезонаў, наколькі моцна змяніўся клуб за гэты час?

– Ну, база крутая. Тым больш, па нашых рэаліях зараз не кожная каманда можа сабе пабудаваць базу ці нават зрабіць рамонт. «Тарпеда» ў гэтым плане расце. Яно ўсё роўна неяк паціху крочыць уверх. Такога не было, што змагаліся за месцы, потым ніжэй. Паціху з сярэдзінкі крочаць, крочаць уверх і я спадзяюся, што гэта вось той самы пік, які прыйдзе, – сказаў Скавыш.