Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Авано не прыехаў на зборы «Тарпеда-БелАЗ», хаця ў яго кантракт. Каманда ідзе далей»

1 сакавіка, 09:20

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш распавёў пра тое, што паўабаронца каманды Эманюэль Авано не вярнуўся ў клуб пасля адпачынку. Падрабязная статыстыка футбаліста па спасылцы.

– У яго ёсць дзейны яшчэ на год кантракт з клубам. На сённяшні дзень яго няма ў камандзе.

Ад мяне вы што хочаце пачуць? Чалавек не прыехаў на зборы. Цяпер клуб разбіраецца чаму так адбылося. У сям'і ў яго нейкія праблемы, яшчэ нешта.

Мы не можам чакаць аднаго футбаліста. Каманда ідзе далей сваёй дарогай, а Ромес высвятляе свае адносіны. Мы чакаем ад яго пацвярджэнне інфармацыі, чаму так выйшла, – сказаў Молаш.