Усе навіны

Каршакевіч пакінуў «Ялімай» (Bet News)

1 сакавіка, 13:36

36-гадовы беларускі абаронца Валерый Каршакевіч пакінуў «Ялімай». Пра гэта паведамляе Bet News.

У мінулым сезоне Каршакевіч дапамог «Ялімаю» стаць пераможцам другога казахстанскага дывізіёна і заваяваць пуцёўку ў эліту. Правёў 26 матчаў, забіў 1 мяч, аддаў 2 галявыя перадачы.

За каманду ў новым сезоне выступяць беларусы: абаронца Мікалай Золатаў і паўабаронца Мікіта Корзун.