Усе навіны

Кірыл Прамудраў: «У матчы за Суперкубак што заўгодна можа адбыцца, цяжка абапірацца на досвед»

1 сакавіка, 21:49

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Кірыл Прамудраў даў каментар напярэдадні матча за Суперкубак супраць мінскага «Дынама».

– Што ты адчуў, калі каманда зноў прагаласавала, каб ты быў капітанам?

– Нейкай звышадказнасці я не адчуў. Для мяне новае было ў мінулым сезоне стаць капітанам. Я больш набіраўся досведу, дзесьці мне дапамагалі старэйшыя хлопцы. Таму сёлета прасцей, напэўна, будзе.

– Да цябе ў цэнтральную зону ў канкурэнцыю прыйшоў Лёша Бутарэвіч. Ці дапамагае табе гэтая дадатковая канкурэнцыя?

– Тут у прынцыпе любому футбалісту патрэбна канкурэнцыя для далейшага росту, таму здаровая канкурэнцыя – гэта ў прынцыпе добра.

– Які настрой у хлопцаў перад першым афіцыйным матчам?

– Добры, выдатны настрой. Усе цудоўна разумеюць, які іх заўтра чакае матч. У прынцыпе гэта выдатна пачынаць сезон з такой гульні. Трафей складаецца з аднаго матча. Што яшчэ трэба? Таму заціснутасці ў распранальні я не адчуваю. Усе чакаюць, жадаюць. Не думаю, што нехта моцна перажывае.

– Вы гулялі ў матчы за Суперкубак у 2018 годзе за брэсцкае «Дынама». Ці дапаможа той досвед?

– Тое, напэўна, параўноўваць цяжка. Зусім дзве розныя каманды. Ды і часу ўжо выцекла шмат. Тут што заўгодна можа адбыцца, таму цяжка абапірацца на нейкі досвед, – сказаў Прамудраў.