Усе навіны

Скаўты «Тотэнхэма» і «Барусіі» Д сочаць за нападаючым «Серкль Бруге» Дэнкеем – у яго 23 галы ў 27 матчах

2 сакавіка, 15:50

Паводле інфармацыі Foot Mercato, скаўты «Тотэнхэма» і дортмундскай «Барусіі» сочаць за нападаючым «Серкль Бруге» Кевінам Дэнкеем.

Бельгійскі клуб не збіраецца адпускаць 23-гадовага футбаліста дарма, таму будзе прасіць за яго трансфер мінімум 20 мільёнаў еўра.

Таксама тагалезцам цікавяцца каманды з Лігі 1, але канкрэтныя клубы крыніца не называе.

У гэтым сезоне на рахунку Дэнкея 23 галы ў 27 матчах чэмпіянату Бельгіі. За апошнія 5 матчаў ён аформіў 3 дублі.

Падрабязная статыстыка – тут.