Усе навіны

Ілля Руцкі: «Я яшчэ недастаткова тэхнічны, каб забіваць, лузаць моманты, як гэта робіць Скавыш»

2 сакавіка, 20:15

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Ілля Руцкі падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (0:0, пен: 4:3) у Суперкубку.

– Што можа быць лепш, чым трафей выйграць у першай жа гульні? Гэта выдатна!

– Ты казаў, што выходзіў біць пенальці ўпэўнена, адчуваў сябе ўпэўнена ў цэнтры поля, але ў самым канцы быў эпізод, калі ты не забіў. Што тады падумаў?

– Нічога не думаў. Гэта футбол, нехта забівае, нехта не забівае. Я, мусіць, яшчэ нядосыць тэхнічны, каб забіваць такія моманты, лузаць іх, як гэта робіць Максім Скавыш. Усё наперадзе, будзем вучыцца і надалей трэніравацца.

– Як можаш ахарактарызаваць гульню, якія эмоцыі ў каманды.

– Цяжкая, баявая гульня. Два сапернікі прыглядаліся адзін да аднаго. Гульня ў прынцыпе была ўзаемна роўная, з нашай невялікай нерэалізацыяй у плане момантаў, як мне здаецца. Думаю, для гледачоў гэта была цікавая гульня, – сказаў Руцкі.