Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Верамко пазначыў, што Юрасаў у серыі пенальці выглядае лепей за Абрамовіча»

2 сакавіка, 21:09

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем пра матч за Суперкубак Беларусі супраць мінскага «Дынама» (0:0, пен: 4:3).

– Добрая гульня была, бескампрамісная. Натуральна, відовішчнасці нейкай моцнай не было, але і сумнай яе не назавеш.

Як я і казаў, Суперкубак не гуляецца, а выйграецца. Я шчаслівы, што «Тарпеда-БелАЗ» выйграў гэты трафей, па пенальці.

– Растлумачце ваша рашэнне змяніць галкіпера ў канцы матча.

– Мы прагаворвалі гэты момант з нашым трэнерам брамнiкаў Сяргеем Верамко. Ён абазначыў, што калі справа будзе падыходзіць да серыі пенальці, то Цімафей Юрасаў, на яго думку, выглядае лепей. Мы трымалі гэтую замену, і я шчаслівы, што ён так прафесійна спрацаваў.

І Юрасаў, і ўвогуле ўвесь наш варатарскі блок. Калі нейкія рашэнні прымаеш, і яны спрацоўваюць, гэта здорава.

– Была ў Юрасава нейкая шпаргалка?

– Пагутарыце з нашым трэнерам брамнiкаў. Мусіць, яны адсочваюць хто куды б'е. Па мне пенальці, гэта, апроч ведаў, яшчэ і псіхалогія, нюх, – сказаў Молаш.