Усе навіны

«Рэал» абскардзiць выдаленне Белінгема ў матчы з «Валенсіяй», якое ён зарабіў за спрэчку з арбітрам

3 сакавіка, 10:30

«Рэал» абскардзiць выдаленне Джуда Белінгема ў матчы 27-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі» (2:2), паведамляе журналіст Аранча Радрыгес.

20-гадовы Джуд атрымаў чырвоную картку за спрэчку з галоўным арбітрам Хесусам Хілем Мансанам, які даў фінальны свісток падчас апошняй атакі мадрыдцаў у матчы.

Нягледзячы на тое, што Белінгем забіў гол з падачы Браіма Дыяса, Мансана яго не залічыў, таму што даў свісток яшчэ да самай падачы.

Пасля гэтага футбаліст «смятанковых» падбег да суддзі і сказаў наступнае: «Гэта ###### (чортаў) гол, мяч у паветры. Што гэта за ##### (лухта)?».

У наступным туры, які адбудзецца 10 сакавіка, мадрыдцы згуляюць супраць «Сельты». Поўны каляндар матчаў каманды – тут.