Усе навіны

Анчалоці пра канец матчу з «Валенсіяй»: «Адбылося нешта беспрэцэдэнтнае»

3 сакавіка, 13:04

Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў незалічаны гол Джуда Белінгема ў канцы матча з «Валенсіяй» (2:2).

«Што казаць... Казаць асабліва няма чаго. Адбылося нешта беспрэцэдэнтнае.

Мы не задаволены чырвонай карткай Джуда. Ён проста сказаў арбітру: «Гэта ###### (чортаў) гол». Ён не абражаў Мансано», – сказаў Анчалоці.

Нагадаем, 20-гадовага ангельца выдалілі за спрэчку з галоўным арбітрам Хесусам Хілем Мансанам, які не залічыў гол мадрыдцаў у апошняй у матчы атацы, паколькі фінальны свісток прагучаў у момант выканання падачы.

У рапарце Мансана ўказаў, што Белінгем падбег да яго агрэсіўна настроены з крыкамі: «Гэта ###### (чортаў) гол».