Усе навіны

Максім Краўцоў: «Нёман» зрабіў сабе зачын у тры мячы. Але «Мінск» можа навязаць нармальную барацьбу»

3 сакавіка, 23:48

Нападнік «Нёмана» Максім Краўцоў пракаментаваў перамогу над «Мінскам» (3:0) у першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

– Адна барацьба – бум-бам. Так атрымалася, што забілі: вывелі Алыкулава сам-насам. І ўсё – стала ледзь-ледзь прасцей гуляць. Пайшоў другі, трэці мяч – і закрылі гульню. Мой гол? Ды ўбачыў у Інтэрнэце – вырашыў гэтак жа паспрабаваць адзначыць (усміхаецца).

Шанец ёсць у кожнага – не варта расслабляцца. Так, зрабілі сабе зачын у тры мячы. Але супернікі могуць навязаць нармальную барацьбу: бягуць, змагаюцца, – сказаў Краўцоў.