Усе навіны

Аляксандр Глеб: «Калі Ганчарэнка пакліча ва «Урал» трэнерам – пайду»

4 сакавіка, 15:20

Былы гулец зборнай Беларусі Аляксандр Глеб выказаўся наконт сваіх трэнерскіх амбіцый.

– Вы тут таксама ў інтэрв'ю распавялі, што не супраць сесці на трэнерскі масток. Шчыра, доўга да гэтага ішлі?

– Не. Я ўжо казаў, што ва Украіне вучыўся, а цяпер проста ўсё нанова пачалося. Калі ёсць магчымасць павучыцца, то чаму не? Ёсць вольны час. Паглядзім, як будзе далей. Я нават не ведаю, наколькі складана ці лёгка працаваць трэнерам. Але паспрабаваць, напэўна, калі будзе магчымасць, варта.

– А калі Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка скажа: «Саша, трэба ва «Урал» узмацненне трэнерскае»?

– Калі Віктар Міхайлавіч скажа, то пойдзем, – сказаў Глеб.