Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Хачу пажадаць усім гульцам у Беларусі, каб траўмаў было менш»

4 сакавіка, 19:11

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (4:1) у 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

– Першая гульня сезона атрымалася гарэзлiвай для нашай маладой каманды. Калі паглядзець стартавы склад «Іслачы», то там было вельмі шмат моладзі, сярод якой новыя футбалісты. Рабяты імкнуліся выканаць тое, пра што мы дамаўляліся: гулялі агрэсіўна, кампактна.

Сітуацыя, якая прывяла да прызначэння пенальці ў самым пачатку паядынку, яна натуральная для маладой каманды. Вядома, хацелася б пазбягаць такіх памылак у будучыні, але для гэтага неабходны досвед. Нам самім трэба хутчэй на іх вучыцца.

Варта аддаць належнае камандзе. І Калачоў павёў сябе як капітан. Акрамя гола, які быў забіты пасля кутняга, Ілля яшчэ добра кіраваў абаронай разам з Алегам Верацілам. Старэйшыя дапамаглі моладзі супакоіцца і накіраваць энергію ў патрэбнае рэчышча.

– Кадравыя праблемы моцна трывожаць трэнерскі штаб?

– Так, у нас ёсць хлопцы, якія зараз аднаўляюцца пасля траўмаў і пашкоджанняў. Ведаю, што і ў іншых каманд хапае траўміраваных футбалістаў. Хочацца пажадаць усім гульцам у нашай краіне, каб гэтых траўм было менш.

А адказ на паверхні. Рабяты, якія ўжо другі сезон у «Іслачы», яны больш адаптаваныя і выглядаюць па-іншаму на фоне сябе летась. Любы футбаліст, які выбывае з абоймы, становіцца пэўнай стратай для нашай каманды. На жаль, пакуль так. Спадзяемся, што пераступім праз гэтую не зусім добрую паласу, будзем рухацца далей здаровымі і ўсё разам.

Я ўвесь час паўтараю. Кожны член калектыву робіць лепту ў агульны поспех – і нават той, хто не выходзіць на футбольнае поле. Паверце, гэта не пустыя словы, я сапраўды так лічу. Калі прыйдзе твой час і калі партнёр па пэўных прычынах не зможа прыносіць карысць, то ты павінен быць да гэтага гатовы, – сказаў Камароўскі.