Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Задача «Шахцёра» на чэмпіянат – быць у тройцы лідараў па колькасці набраных ачкоў»

6 сакавіка, 10:40

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў распавёў пра гатоўнасць сваёй каманды да сезона.

– Заўсёды хочацца верыць у добрае, але жыць сённяшнім днём. Калі ў графе ачкоў у нас на дадзены момант -20, то і будзем да гэтага рыхтавацца. Гатовыя прыступіць да працы ў сезоне ў любой сітуацыі. З гэтых праблем няма. Псіхалагічна гэта ўдар даволі прыстойны, але будзем хутчэй глядзець на сябе, наколькі мы добрыя, не ўлічваючы гэты «мінус». Вопыту работы ў мяне не было яшчэ з буйнымі камандамі, але як той казаў, малады-азартны.

– Хворая тэма, -20 са старту, чым матывуеце футбалістаў?

– Ужо не раз казаў, што, калі пакінуць за дужкамі гэты мінус, наша задача на чэмпіянат – быць у тройцы лідараў па колькасці набраных ачкоў. Каманда і трэнерскі штаб настроены гэтую задачу вырашыць.

– Пачатак чэмпіянату, як ацэніце гатоўнасць каманды да старту сезона?

– Перадсезонную падрыхтоўку ў цэлым ацаніў бы нядрэнна. Нам удалося правесці вялікую колькасць спарынгаў, прарабіць добрую працу ў плане фізічнай гатоўнасці, найграць некаторыя гульнявыя ўзаемадзеяння.

– Паспелі пазнаёміцца ў трэніровачным працэсе з калектывам паўнавартасна?

– Безумоўна. З хлопцамі і трэнерскім штабам у нас поўны кантакт.

– Задаволеныя цяпер абоймай?

– Увогуле, задаволеныя. Дадаткова хацелася б стварыць добрую канкурэнцыю ў зону крайняга нападніка.

– Як вам лёсаванне па сезоне? Прасцей згуляць з намінальна моцнымі супернікамі ў пачатку года, ці пазней?

– Лічу, што тут няма вялікай розніцы. У любым выпадку, з усімі прыйдзецца згуляць па два разы, – сказаў Сувораў.