Усе навіны

Капітан жаночай зборнай Літвы Лужынайтэ: «Гуляць з Беларуссю не будзем, з лёсаваннем на ЧЕ нам не пашанцавала»

7 сакавіка, 09:35

Капітан жаночай зборнай па футболе і генеральны дырэктар жаночай футбольнай асацыяцыі Мілда Лужынайтэ пракаментавала вынікі лёсавання кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы.

Нагадаем, што зборная Літвы і Беларусі патрапілі ў адну групу адбору ЧЕ.

«З лёсаваннем нам не пашанцавала, але мы на адной пазіцыі – мы з імі не будзем гуляць.

Мы будзем шукаць таварыскія матчы, каб не страціць досвед, але групу можна перамагчы. Нават без гэтых двух матчаў [са зборнай Беларусі] мы можам заняць другое месца ў групе», – заявіла Лужынайтэ.

Раней прэзідэнт федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус заявіў, што жаночая зборная краіны адмовіцца ад матчаў з Беларуссю.

Адзначым, што Зборная Беларусі патрапіла ў групу C1. Яе саперніцамі стануць каманды Літвы, Кіпра і Грузіі.