Усе навіны

Касянок пра еўракубкі: «У мінулым сезоне беларускія каманды, якія не надта ўдала згулялі, атрымалі больш за два мільёны еўра»

7 сакавіка, 23:03

Тэхнічны дырэктар АБФФ Дзмітрый Касянок распавёў пра выплаты беларускіх клубаў за ўдзел у еўракубках.

«Справа ў тым, што футбол – адзін з нямногіх відаў спорту, дзе поспех на міжнароднай арэне вельмі добра манетызуецца. Нават у мінулым сезоне нашы каманды, якія не надта ўдала згулялі, атрымалі больш за два мільёны еўра.

Важна разумець, што, калі клуб хоча зарабіць, сфарміраваць свой бюджэт за кошт сродкаў ад удзелу на еўрапейскіх спаборніцтвах, трэба і стварыць каманду з кваліфікаваных футбалістаў, каб вытрымаць канкурэнцыю на еўраарэне. За кожны праход далей павінны быць і пэўныя грашовыя заахвочванні, мусіць быць разумны баланс.

Тут адным з даручэнняў [Аляксандра Лукашэнкі] было на працягу года навесці парадак у нарматыўна-прававой базе. [Так званае] міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя футбола і нашы клубы выходзяць з ініцыятывай, каб увесь гэты складаны механізм прыйшоў да адзінага назоўніка і задаволіў бы ўсіх», – сказаў Касянок.