Усе навіны

Біёнчык пра 2:0 з «Бумпромам»: «Гульнёй задаволены – яна падвяла рысу пад падрыхтоўчым перыядам «Славіі», пачынаецца чэмпіянат»

8 сакавіка, 16:31

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў перамогу каманды над «Бумпромам» (Д2) (2:0) у таварыскім матчы.

«Гульнёй задаволены. Хлопцы малайцы! Вялікі ім дзякуй! Гэтая гульня падвяла рысу пад нашым падрыхтоўчым перыядам. Рады, што пачынаецца чэмпіянат. Задаволены тым, як адпрацавалі. Усім, вялікі дзякуй! Рухаемся далей!» – сказаў Біёнчык.