Усе навіны

Хёйлунд – найлепшы гулец АПЛ у лютым, у форварда «МЮ» 5 галоў і 1 асіст

8 сакавіка, 18:08

АПЛ аб'явіла пераможцу ў намінацыі найлепшага гульца чэмпіянату па выніках лютага.

Узнагароду атрымаў форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Расмус Хёйлунд. На яго рахунку 5 галоў і 1 асіст у 4 матчах. Статыстыка тут, кар'ера тут.

На прыз таксама былі намінаваныя Філіп Фодэн («Манчэстэр Сіці»), Жоао Гомэс («Вулверхэмптан»), Паскаль Грос («Брайтан»), Радрыга Муніз («Фулхэм»), Букаё Сака («Арсенал») і Олі Ўоткінс («Астан Віла»).

Хёйлунд зараз аднаўляецца пасля траўмы цягліцы.