Усе навіны

Апеляцыя «Рэала» на двухматчавую дыскваліфікацыю Белінгема адхіленая

8 сакавіка, 21:16

Апеляцыйны камітэт Федэрацыі футбола Іспаніі пакінуў у сіле дыскваліфікацыю хаўбэка «Рэала» Джуда Белінгема на дзве гульні.

Мадрыдскі клуб абскардзіў гэтае рашэнне, аднак апеляцыя была адхіленая.

Такім чынам, Джуд прапусціць матчы 28-га і 29-га тураў Ла Лігі – супраць «Сельты» і «Асасуны» адпаведна.

Нагадаем, Белінгем атрымаў чырвоную картку ўжо пасля завяршэння матчу супраць «Валенсіі» (2:2) за непаважнае стаўленне да арбітра Хесуса Хіля Мансана. Ангелец забіў на апошняй кампенсаванай хвіліне, аднак праз імгненне да гэтага суддзя даў фінальны свісток.

У гэтым сезоне Джуд забіў 20 мячоў і аддаў 8 асістаў у 30 матчах. Статыстыка 20-гадовага гульца тут, кар'ера тут.