Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «МЮ» лёгка атрымаў бы 75 перамог у 100 матчах, калі б усе гульцы былі даступныя»

9 сакавіка, 12:17

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў дасягненне 100 матчаў на чале каманды, у якіх атрымаў 61 перамогу.

«Уявіце, калі б у нас было значна больш даступных гульцоў, а не розных перашкод і траўмаў, мы лёгка маглі б атрымаць 75 перамог, і гэта гаворыць пра светлую будучыню гэтай каманды.

Калі вы параўнайце гэта з іншымі мэнэджэрамі, іншымі камандамі або папярэднімі трэнерамі ў гэтым вялікім клубе, вы ўбачыце светлую будучыню. У гэтай каманды добры ўзроставы баланс. Маладыя гульцы, гульцы сярэдніх гадоў; Уявіце сабе, калі ўсе яны даступныя, мы маглі б лёгка атрымаць 75 перамог у 100 матчах. Гэта вялікая розніца.

Я думаю, што мы згулялі на максімальным узроўні, калі ўлічыць даступнасць гульцоў. Нам не хапала многіх ключавых выканаўцаў на працягу восеньскай часткі сезона. Тую гульню, якую мы бачылі, калі гульцы былі даступныя ў студзені і лютым – гэта былі добрыя выступы.

Праект рухаецца ў правільным напрамку, калі ў нас ёсць даступныя гульцы. Вялікі футбол – гэта перамогі. Мы працуем, працягваем працаваць над паляпшэннем нашых выступаў. На ключавых пазіцыях нам не хапае гульцоў, якія вельмі моцна ўплываюць на тое, як мы хочам гуляць. Ні адна каманда не можа справіцца з такой колькасцю траўм», – сказаў тэн Хаг.

Пасля 27 згуляных матчаў «МЮ» з 44 ачкамі займае 6 месца ў табліцы АПЛ. Адставанне ад 4-й «Астан Вілы» – 11 ачкоў. Табліца Англійскай Прэм'ер-лігі тут.

Наступны матч супраць «Эвертана» «МЮ» згуляе 9 сакавіка, пачатак у 14.30. Каляндар тут.