Усе навіны

«Сталь» Шкурына адмовілась пераносіць сённяшні матч з «Рухам», у якога ў камандзе вірус

10 сакавіка, 14:05

Сёння «Рух» Хожуў сустрэнецца са «Сталлю» беларускага нападаючага Іллі Шкурына ў 24-м туры Экстракласы.

Аднак паводле інфармацыі журналіста Тадэвуша Даніша, з-за віруса ў «Руху» выключаныя некалькі гульцоў асноўнай каманды. Па гэтай прычыне клуб папрасіў «Сталь» перанесці матч.

Таксама журналіст паведамляе, што «Сталь» не пагадзілася перанесці гульню на іншую дату. Па гэтай прычыне склад «Руху» на нядзельны матч будзе істотна зменены. Ёсць верагоднасць, што прабелы ў камандзе будуць запоўнены ігракамі юнацкай каманды.

Нагадаем, што «Сталь» займае 8-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянат Польшчы, маючы не рахунку 32 ачкі.

Усяго ў гэтым сезоне Шкурын правёў 22 матчы, забіў 11 мячоў і аддаў 5 галявых перадач. Падрабязная статыстыка па спасылцы.