Усе навіны

«Вікторыя» з Мар'інай Горкі знялася з Д3, у лігу заявіліся «Атлант» і «Сервалюкс-Агра»

14 сакавіка, 17:41

14 сакавіка на выканкаме АБФФ у склад другой лігі былі ўключаны яшчэ дзве каманды, а таксама адна заявіла аб самаадводзе.

У Д3 заявіліся кобрынскi «Атлант» (зона Захад) і «Сервалюкс-Агра» з Межысетак Магілёўскага раёна (зона Усход).

У той жа час з розыгрышу знялася «Вікторыя» з Мар'інай Горкі (зона Усход).

Такім чынам, у зонах Поўнач і Усход згуляюць па 11 каманд, у зоне Захад іх запланавана 12.