Усе навіны

Ігар Слесарчук: «Смаргонь» не найграла на 0:5 ад мінскага «Дынама»

16 сакавіка, 22:33

Галоўны трэнер «Смаргонi» Ігар Слесарчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (0:5).

– Я і хлопцам у перапынку сказаў: было б зразумела, калі б вынік выцек з таго, што нас змялі ў першыя 15 хвілін, і мы не вытрымалі націск, улічваючы чацвёрты матч суперніка і нашу каманду. Але так бывае. У нас пакуль няма лідара на полі. Павінен быць важак. Але ў нас ён пакуль не выявіўся.

У выніку адзін мяч, другі, трэці і гульня зроблена. Гэта ўсё ж такі «Дынама». Сапраўды, маё суб'ектыўнае меркаванне, не найгралі на такі лiк, але ён такі. Можна было абраць стратэгію: прыехаць, адбівацца і чакаць шанцу выбегчы ў контратаку. Але мы хацелі граць. Але трэба рабіць высновы і не дапускаць тэхнічны брак, які прыводзіў да мячоў у нашыя вароты.

– Ваша каманда пазней за астатніх пачала рыхтавацца да сезону і спарынгаў, напэўна, правяла менш. Ці адбілася гэта на выніку?

– Адбілася ці не… Значыць, адбілася, раз такі лiк. Калі па гарачых слядах, то, мусіць, адзінаборстваў і падбораў зашмат прайгралі, але па руху, думаю, не саступілі. Не хапіла паразумення, не хапіла таварыскіх сустрэч з камандамі вышэйшай лігі, каб да канца зразумець магчымасці нашых футбалістаў, – сказаў Слесарчук.