Усе навіны

Банэ блізкі да пераходу ў «Ланс» (Татур)

18 сакавіка, 13:04

20-гадовы сенегальскі абаронца БАТЭ Сідзі Банэ блізкі да пераходу ў французскі «Ланс». Пра гэта паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 15 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 3 мячы. Увосень быў блізкі да пераходу ў «Аль-Джазыру» з ААЭ, аднак атрымаў траўму, з-за чаго трансфер сарваўся. Падрабязная статыстыка Банэ па спасылцы.

«Ланс» размяшчаецца на 6 месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Францыі.

Летась у гэтую каманду з «Энергетыка-БДУ» перабраўся Абдукадзір Хусанаў.