Усе навіны

Ачэрбі прапусьціць сакавіцкі збор Італіі з-за верагодных расісцкіх выказваньняў у адрас Жуана Жэзуса

18 сакавіка, 17:19

Федэрацыя футбола Італіі паведаміла, што абаронца «Інтэра» Франчэска Ачэрбі не будзе гуляць за нацыянальную каманду ў сакавіку, нягледзячы на выклік.

Прычына – верагодныя расісцкія абразы ў адрас гульца «Напалі» Жуана Жэзуса, якога ён нібыта назваў «нігерам» у вочным матчы каманд.

«Ачэрбі растлумачыў сваю версію магчымага расісцкага выказвання трэнеру Спалеці і партнёрам па зборнай, як гэта прадугледжана палітыкай каманды.

З таго, што сказаў Франчэска, у чаканні незалежнай справаздачы спартыўнага правасуддзя высветлілася, што ён не меў якіх-небудзь зневажальных або расісцкіх намераў. Аднак мы ўсё ж вырашылі выключыць Ачэрбі з наступных двух матчаў у ЗША», – гаворыцца ў паведамленні ФФД.

Замест яго выклік у зборную атрымаў Джанлука Манчыні з «Ромы». Італія ў сакавіку будзе гуляць таварыскія матчы супраць Венесуэлы і Эквадора.