Усе навіны

Нідэрланды прадставілі камплект формы на Еўра-2024 – на ўнутраным баку каўняра карона

18 сакавіка, 19:52

Зборная Нідэрландаў і Nike паказала новую гульнявую форму каманды на 2024 год.

Хатняя футболка выканана ў класічным аранжавым колеры з узорам з тонкіх ліній. Каўнер і рукавы зроблены ў цёмна-сінім колеры. Гасцявая форма таго ж цёмна-сіняга колеру з геаметрычным арнаментам. Колер каўняра і рукавоў аранжавы. На ўнутраным баку каўняра знаходзіцца карона, якая сімвалізуе, што Нідэрланды з'яўляюцца Каралеўствам.

Нідэрланды кваліфікаваліся на Еўра-2024, на групавым этапе яны сустрэнуцца з Аўстрыяй, Францыяй і пераможцам плей-оф шляху А. Каляндар тут.