Усе навіны
Video

Хадасевіч пра магчымы пераход Шкурына ў Серыю А: «Наўрад ці гэта будзе «Балоння», хутчэй за ўсё іншая каманда»

18 сакавіка, 20:50

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich LIVE» пракаментаваў магчымых пераход беларускага нападаючага «Сталі» Мелец Іллі Шкурына ў «Балонню».

«Мне здаецца, гэта першая навіна, дзе побач з прозвішчам Шкурына з'явіўся канкрэтны клуб – «Балоння». Магчыма, гэта інфармацыйная праца, я пакуль спынюся на гэтым.

Зʼяўляецца вялікая каманда, якая, магчыма, будзе гуляць у Лізе чэмпіёнаў, якая гуляе ў італьянскай серыі А, каб прозвішча гульца пачало мільгаць у італьянскіх газетах. Канешне, гэта намёк. Калі «Балоння», то, напэўна, рух у бок Італіі можа быць.

Мне падаецца, што гэта проста інфармацыйны падагрэў. Наўрад ці гэта будзе «Балоння», хутчэй за ўсё іншая каманда, і не здзіўлюся, калі італьянская.

Тым не менш тое, што Ілля шкурын найбліжэйшым летам за 2,5 млн еўра апынецца ў топ-5 еўрапейскіх чэмпіянатаў, не хацелася б памыляцца. Я не буду даваць зараз працэнты, але не хацелася б памыляцца, таму што лагічна ўсё да гэтага ідзе», – сказаў Хадасевіч.