Усе навіны

Паўлаў пра станаўленне трэнерам: «Быў у такой жа сітуацыі, калі штурхалі ў стартавыя склады «Дняпра»: усё новае, нічога не разумееш»

18 сакавіка, 22:49

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў расказаў пра пачатак трэнерскай кар'еры ў складзе штаба «Энергетык-БДУ».

«Ёсць дзве рэчы ў футбаліста і, напэўна, любога спартсмена – гэта прыйсці ў дарослы футбол – я прынамсі так разумею жыццё нашае спартыўнае – і выйсці з яго. І, калі ты выходзіш, то вельмі-вельмі складана: бракуе нагрузкі, бракуе эмоцый, выплеска нейкага. Перайсці ў нейкі іншы шлях вельмі-вельмі цяжка.

Зразумела, што на першую пару, працуючы на Сямашку, быў у такой жа сітуацыі, калі мяне штурхалі ў стартавыя склады «Дняпра»: усё новае, нічога не паспяваеш, нічога не разумееш. Я і зараз, мусіць, нічога не разумею па вялікім рахунку. Наогул навучанне маё працягваецца, таму тыя людзі, месца працы, пра якіх мы зараз гаворым, дапамаглі перайсці з гэтага стану спартсмена ў іншы стан трэнера», – сказаў Паўлаў.

Гісторыя кар'еры трэнера тут.