Усе навіны

«Салернітана» звольніла Ліверані – ён ужо трэці трэнер каманды ў гэтым сезоне

19 сакавіка, 09:12

«Салернітана» звольніла Фабіа Ліверані, паведамляе SkySport.

Ліверані ўзначаліў каманду 11 лютага 2024 года, пад яго кіраўніцтвам «Салернітана» атрымала 1 бал у 5 гульнях.

47-гадовы Ліверані раней трэніраваў «Джэноа», «Лейтан Арыент», «Тэрнану», «Лечэ», «Парму» і «Кальяры».

Паўлу Соуза пачынаў сезон на чале «Салернітаны», у кастрычніку яго замяніў Філіпа Індзагі, у лютым Ліверані ўзначаліў каманду. Раней была інфармацыя, што Індзагі можа вярнуцца ў «Салернітану».

Цяпер «Салернітана» ідзе апошняй у чэмпіянаце Італіі.