Все новости

Карлас Алос: «За Кірэевым назіраю два апошнія месяцы. Ён усё лепш і лепш становіцца»

19 сакавіка, 13:48

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў аб тым, чаму выклікаў 19-гадовага паўабаронцу «Льерса» (Бельгія, Д2) Максіма Кірэева.

– Давайце паглядзім на яго. Ён малады і зараз, пакуль няма афіцыйных матчаў, добры момант праверыць новых гульцоў. Не толькі яго мы разглядаем на будучыню.

За Кірэевым назіраю два апошнія месяцы. Ён усё лепш і лепш становіцца, нядаўна зноў забіў гол. Рады, што ён з намі, і будзем назіраць за яго адаптацыяй, – сказаў Алос.