Усе навіны

Дзмітрый Бага: «Арсенал» ведае, што рабіць, будзе вельмі навучаная каманда, яшчэ патрэбны час»

19 сакавіка, 20:11

Паўабаронца Дзмітрый Бага выказаў сваё меркаванне пра дзяржынскі «Арсенал», які нядаўна саступіў «Тарпеда-БелАЗ» (1:0).

– «Арсенал» цікавая каманда, таму што мы цяпер у такой сітуацыі – не ведаем, што ад яе чакаць. Груба кажучы, таму што новы трэнер, усё новае, хлопцы з Расіі прыехалі даволі якасныя, як усе кажуць.

Таму, я думаю, гэта добрая каманда будзе насамрэч. Нават па таварыскіх гульнях, з кім не размаўляў, хто супраць іх гуляў, і з шахцёрам гулялі – відаць, што, скажам так, каманда ведае, што рабіць і спрабуе гэта рабіць, і будзе вельмі навучаная каманда, яшчэ патрэбны час, канешне, – сказаў Бага.