Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Было цяжка выконваць усе патрабаванні Алоса, але прыцерліся»

20 сакавіка, 08:20

Намеснік кіраўніка АБФФ Андрэй Васілевіч падзяліўся меркаваннем аб галоўным трэнеры зборнай Беларусі Карласе Алосе.

– Чым больш за ўсё вас здзівіў іспанскі спецыяліст?

– У першую чаргу – стаўленнем да справы. Усе адзначаюць ягоную энергію і экспрэсію, але нам ён імпануе сваёй адказнасцю. Ён, хаця і не беларус, але вельмі моцна перажывае за вынік, за кожнага хлопца ў зборнай. Ён вельмі сур'ёзна рыхтуецца да матчаў, збораў.

Нельга вылучыць нешта адно, ён надае ўвагу кожнай дробязі. У яго рабоце ўсё прадумана, арганізавана. Па пачатку ўсёй нашай структуры было цяжка выконваць усе патрабаванні спецыяліста, але на сённяшні дзень прыцерліся. Упэўнены, што мы дапамагаем яму дасягаць выніку і, вядома, вельмі рады, што гэты вынік ёсць, – сказаў Васілевіч.