Усе навіны

Валерый Грамыка: «Матч зборных Беларусі і Расіі будзе ўсім у плюс. Спадзяюся, стадыён «Дынама» будзе поўны»

20 сакавіка, 11:55
3

Паўабаронца зборнай Беларусі Валерый Грамыка падзяліўся меркаваннем аб спарынгу з камандай Расіі.

Плануецца, што сустрэча пройдзе ў Мiнску ў чэрвені.

– Як успрынялі навіну аб матчы са зборнай Расіі ў Мінску?

– З радасцю. Вельмі даўно не гулялі дома, вельмі засумавалі па нашых заўзятарах. Хочацца часцей гуляць пры сваіх трыбунах. Думаю, матч з Расіяй будзе абсалютна ўсім у плюс. Хочацца адчуць тую непаўторную атмасферу, якую даўно не адчувалі.

– Мяркуючы па тым, як заўзятары ўспрынялі гэтую навіну, стадыён «Дынама», верагодна, будзе поўны?

– Спадзяюся на гэта. Але шмат што яшчэ будзе залежаць ад нашых апошніх вынікаў. Калі будзе пераможная серыя, думаю, заўзятараў, якія жадаюць падтрымаць нас, будзе больш, – сказаў Грамыка.