Усе навіны

Экс-гулец мiнскага «Дынама» Бакіч: «У Беларусі незразумелы быў ліміт на заробкі. Так не зробіш добры чэмпіянат»

20 сакавіка, 13:01

Экс-нападаючы мінскага «Дынама» Душан Бакіч узгадаў пра сваё знаходжанне ў Беларусі.

– У Беларусі табе нешта не падабалася?

– Незразумелы быў ліміт на заробкі. Так не прывабіш якасных легіянераў і не зробіш добры чэмпіянат. Проста ніхто не прыедзе. Нават калі ў клуба ёсць грошы, ён не можа плаціць больш за пэўную суму з-за абмежаванняў. Я паважаю Беларусь і яе жыхароў, але калі мяне пытаюцца пра гэты ліміт, нават не ведаю, што адказаць.

– Вернешся яшчэ ў Мiнск?

– Практычна ўпэўнены, што так. Вельмі люблю Беларусь, у мяне там засталося шмат сяброў – і мясцовыя, і сербы, якія там працуюць. Аднойчы прыеду проста на адпачынак, хаця гэтым летам, напэўна, не атрымаецца. А можа, яшчэ нават і пагуляю ў вас, – сказаў Бакіч.