Усе навіны

Грамыка можа працягнуць кар'еру ў грузінскім «Тэлаві» («Ухо»)

21 сакавіка, 15:38

Беларускі паўабаронца Валерый Грамыка можа працягнуць кар'еру ў грузінскім «Тэлаві», паведамляе («Ухо»).

Як паведамляе крыніца расійскі трэнер каманды Алег Васіленка, які раней працаваў у мінскім «Дынама», мае сурʼёзную зацікаўленасць у падпісанні футбаліста.

Пасля 4-х згуляных тураў чэмпіянату «Тэлаві» з трыма баламі займае 7 месца з 10.

Мінулым клубам Грамыкі было маскоўскае «Тарпеда» за якое футбаліст ва ўсіх турнірах правёў 11 матчаў і аддаў адну галявую перадачу.

Поўную статыстыку футбаліста можна паглядзець тут.